08 Жнівень 2023

Спартсменкі з Добруша ўзялі золата і бронзу Другіх гульняў краін СНД!

У спаборніцтвах па кіданні дзіды прадстаўніцам нашага раёна ўдалося зрабіць усё для дасягнення вышэйшага выніку.

Валерыя Грыцкова, яе вынік - 53,00 м, заняла першае месца.

Рэгіна Алейнікава з вынікам 42,02 м паднялася на трэцюю прыступку п'едэстала.

- Я шчаслівая! Цяжка падабраць словы, каб перадаць усе эмоцыі. Гэтая перамога дае мне сілы працягваць свой шлях у спорце. Планы вялікія, але пра іх я скажу пазней, - падзялілася ўражаннямі пераможца.

Малайцы, дзяўчынкі! Віншуем і ганарымся нашымі выдатнымі лёгкаатлетамі!