Добрушскі раён мае дастаткова спрыяльныя ўмовы для развіцця ўсіх сфер жыццядзейнасці чалавека. Клімат у раёне умерана кантынентальны, з цёплым летам і мяккай зімой. Характар рэльефу раўнінны.
Плошча сельгасугоддзяў у 2024 годзе склала 70 137 га, у тым ліку плошча раллі – 58 234 га. Бал урадлівасці сельгасугоддзяў складае 30,3, бал урадлівасці раллі – 32,3.
Сістэма адукацыі раёна ўключае 36 устаноў адукацыі, у тым ліку 19 – агульнай сярэдняй адукацыі, 14 – дашкольнай адукацыі, 1 – дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, 1 – прафесійна-тэхнічнай адукацыі, 1 – спецыяльнай адукацыі.
Па стане на 01.01.2024 года колькасць працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, у Добрушскім раёне склала 3 478 чалавек.