Добрушскі раён размешчаны на паўднёвым усходзе Беларусі, у межах Гомельскага Палесся, на мяжы трох дзяржаў. Раён мяжуе з Веткаўскім і Гомельскім раёнамі Гомельскай вобласці, Навазыбкаўскім, Злынкаўскім і Клімаўскім раёнамі Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі, Гараднянскім раёнам Чарнігаўскай вобласці Украіны. Утвораны ў 1926 годзе.
Плошча раёна складае 1,5 тыс. кв. км., на тэрыторыі якога размешчана 85 населеных пунктаў.
Насельніцтва раёна складае 35,6 тыс. чалавек, гарадское насельніцтва – 21,3 тыс.чалавек, сельскае – 14,3 тыс. чалавек. Сярэдняя намінальная налічаная заработная плата па раёне складае 969,6 рублёў. Узровень беспрацоўя 0,2%.
Раён аграрна-індустрыяльны. Найбольш развітыя галіны прамысловасці – папяровая, лёгкая, харчовая, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.
Аснову эканомікі раёна складае апрацоўчая прамысловасць: папяровая, лёгкая, харчовая, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў. Асноўнымі валаёмістымі арганізацыямі раёна з'яўляюцца: ЗАТ "Добрушскі фарфоравы завод", філіял "Добрушская папяровая фабрыка "Герой працы" ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Беларускія шпалеры", філіял "Гомельскі горна-абагачальны камбінат" ААТ "Гомельшкло", філіял "Добрушскі хлебазавод" РУППХП "Гомельхлебпрам".
Горад Добруш уваходзіць у пералік малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў, у якіх згодна з нарматыўным дакументам прадастаўляюцца падатковыя льготы пры арганізацыі новых вытворчасцяў, падатковая падтрымка для развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці на вёсцы.
Адным з пераваг раёна для інвестара з'яўляецца наяўнасць невыкарыстоўваемых аб'ектаў нерухомасці, якія прапануюцца для продажу, перадачы ў бязвыплатнае карыстанне пад стварэнне працоўных месцаў і рэалізацыю інвестыцыйных праектаў, а таксама наяўнасць свабодных зямельных участкаў. Маецца сфармаваны пералік інвестыцыйных прапаноў, размешчаны на інтэрактыўным партале "Дарожная карта інвестара".