Гісторыка-культурная спадчына Добрушскага раёна

Гомельская вобласць, горад Добруш, вуліца Гагарына

Гомельская вобласць, горад Добруш, вуліца Гагарына

1. Месца і дата пахавання: Гомельская вобласць, горад Добруш, вул. Гагарына. 1943г.

2. Брацкая магіла.

3. Памеры пахавання:10м-10м

4. Кароткае апісанне помніка на пахаванні:

На брацкай магіле - скульптурная кампазіцыя: салдат і жанчына ў жалобе, бетон, вышыня 4,0 метра, у падножжа надмагільныя пліты з імёнамі пахаваных.

Алея Герояў Савецкага Саюза – выхадцаў з Добрушскага раёна. Мемарыял "Памяць" – дабрушанам, якія не вярнуліся з франтоў Вялікай Айчыннай вайны.

Брацкая магіла знаходзіцца ў цэнтры вёскі Агародня - Гомельская, Добрушскага раёна

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан знаходзіцца ў цэнтры вёскі Агародня - Гомельская, Добрушскага раёна.

Пляцоўка перад надмагільнай пабудовай па перыметры агароджана плотам з бетонных секцый і выкладзена фігурнай ходнікавай пліткай. На пляцоўцы па абодва бакі ад помніка знаходзяцца два кветнікі.

Надмагільная пабудова ўяўляе сабою цагляны пастамент кубічнай формы, пакрыты тынкоўкай. На асабовым боку пастамента нанесены імёны ваяроў загінулых у Вялікую Айчынную вайну і надпіс " Тут пахавана 39 чалавек, у тым ліку 19 невядомых. Вечная памяць загінулым героям" 1941 -1945 г.г. Пахаваны 38 салдат і адзін партызан, якія загінулі ў кастрычніку 1943 г. пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну. У 1956 г. на магіле ўсталяваны помнік-скульптура ваяра ў поўны рост з аўтаматам у правай руцэ.


Брацкая магіла, вёска Насовічы, Добрушскага раена, Гомельскай вобласці

Помнік на брацкай магіле складаецца з вертыкальнага пастамента васьмікутнай формы, абліцаванага гранітнымі плітамі. На пастаменце ўсталявана роставая постаць салдата з пахіленай галавой, апранутага ў шынель і плашч - накідку. У правай руцэ салдатаў трымае вянок з лаўра, левай прыціскае да пояса каску. На франтальнай частцы брацкай магілы прастакутная гарызантальная падстава, на якой усталявана трапецападобнае надмагільнае збудаванне.

На бакавых нахільных гранях збудавання ўсталяваны мемарыяльныя пліты з імёнамі вядомых загінулых ваяроў, пахаваных у брацкай магіле. У пярэдняй частцы падставы ўсталявана рэльефны малюнак ордэна Айчыннай вайны.Тэрыторыя пахавання выкладзена ходнікавай пліткай фігурнай формы.

25 верасня падраздзяленні 48-й арміі, зламаўшы ўпартае супраціўленне фашыстаў у напрамку Гомеля, авалодалі вёскай Кузьмінічы, распачалі пераадольваць рэчку Хорапуць, балоты і лясныя масівы. На другі дзень выйшлі да чыгункі Гомель — Церахоўка, вызвалілі вёскі Івакі, Гардуны, Насовічы, Жгунь. Завязаліся баі ўздоўж грунтавой дарогі Насовічы — Жгунская Буда.Да зыходу 26 верасня 162-я стралко-вая дывізія 19-га стралковага корпуса 65-й арміі пад камандаваннем генерал-маёра С. Я. Сянчылы, прайшоўшы з баямі да 25 кіламетраў, падышла да гарадскога пасёлка Церахоўка. Перад дывізіяй стаяла задача на другі дзень, 27 верасня, выбіць гітлераўцаў з райцэнтра.

Пахаваны воіны, што памерлі ад ран у жніўні 1941 г., і воіны, якія загінулі пры вызваленні вескі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў або памерлі ад ран у шпіталі ў верасні-кастрычніку 1943 года. У 1959 г. на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна з вянком.

З ліку пахаваных былі памерлыя хірургічнага перасоўнага палявога шпіталя № 2405, які дыслакаваўся ў вёсцы Насовічы у жніўні 1941г (было пахавана 5 чалавек).


Гомельская вобласць, горад Добруш, вуліца Чырвонаармейская

1. Месца і дата пахавання: Гомельская вобласць, г. Добруш, вул. Чырвонаармейская.1941-1944г.г.

2. Тып пахавання: Брацкая магіла.

3. Памеры пахавання: 8м-10м.

4. Кароткае апісанне помніка на пахаванні:

Скульптура салдата з аўтаматам, бетон, вышыня 2,7 метра.

5. Колькасць пахаваных: 110.


Брацкая магіла.в.Перарост, Добрушскага раена, Гомельскай вобл.

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан размешчана ў цэнтры вёскі Перарост,Добрушскага раёна,на грамадзянскіх могілках.

Пляцоўка перад надмагільным збудаваннем па перыметры агароджана жалезным плотам і выкладзена фігурнай ходнікавай пліткай. На пляцоўцы па абеіх баках ад помніка знаходзяцца чатыры кветнікі.

Надмагільнае збудаванне ўяўляе сабою цагляны пастамент кубічнай формы, пакрыты тынкоўкай. На асабовым боку пастамента нанесены імёны воінаў загінуўшых у Вялікую Айчынную вайну і надпіс уверсе “Вечная слава воинам, грудью отстоявшим свободу и назависимость нашей Родины в годы Великой Отечественной войны 1941 -1945 г.г.”. Пахаваны воіны, якія загінулі ў кастрычніку 1943 г. пры вязваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў або памерлі ад ран у шпіталі, і 3 партызаны, якія загінулі ў Вялікаю Айчынную вайну. У 1954 г. на магіле пастаўлены помнік-скульптура воіна у поўны рост з аўтаматам у правай руцэ.

Перад пастаментам і па абеіх баках ад яго усталяваны мемарыяльныя пліты з імёнамі вядомых ваяроў Чырвонай Арміі. Па абодва бакі ад пастамента ўсталяваны мемарыяльныя пліты з імёнамі землякоў, якія не вярнуліся з франтоў В.О.В.


Гомельская вобласць, Добрушскі раён, вёска Агародня-Гомельская, вуліца Савецкая № 8, у цэнтры

Будынак Агародня – Гомельскай сельскай бібліятэкі створаны у канцы Х1Х веку (1886г.), як жылая пабудова.

Будынак створаны у канцы Х1Х стагодзя, аднапавярховы, цагляны. У стылістыцы пабудовы няма цэластнасці, назіраеца злучэнне розных мастацкіх элементау з выкарыстаннем гатычных матываў. Архітэктурная кампазіцыя мае сіметрычная збудаванне. Дэкаратыўнае упрыгожванне фасадаў выраблена у стылі цаглянай архітэктуры.


Руіны царквы ХVIII стагодзя, в.Леніна вул. Савецкая , Добрушскага раена, Гомельскай вобласці.

Падчас гісторыка-бібліяграфічных даследаванняў усталявана, што царква Св.Мікалая была пабудавана ў 1800 годзе "крыжападобная ў плане з адным купалам". У 1850-1889 гадах быў выраблены шэраг капітальных перабудоў. Так у 1873 году была "злучана ў адну сувязь з царквой каменным будынкам званіца і ў ёй у верхнім аддзяленні ўладкованы "другі храм". Двухпавярховы будынак знадворку і ўсярэдзіне было абтынкована, дах і купалы званіцы былі пакрыты жалезам, афарбаваным алейнай фарбай. Агульная вышыня трехярусной званіцы 35 аршын, два верхніх яруса званіцы - драўляныя, ніжні ярус двухпавярховы, цагляны.

Што да формы купала, згарэлага ў 1961 годзе, то зроблены выснова пра тое, што ён быў васьмігранным у плане і абапіраўся на квадратны барабан. Гэта ў першую чаргу пацвярджаецца здымкам, выкананым падчас пажару, на якім добра праглядаюцца грані купала з невялікім купальным завяршэннем. Пра форму купала даюць уяўленне і часткова захаваныя драўляныя канструкцыі ветразяў усярэдзіне барабана.

Архітэктурнае рашэнне ўваходаў з боку апсід папярочнага нефа было прадыктавана захаванымі драўлянымі балочками, выступоўцамі кансольна з мура апсід, слядамі прылягання даху да сцяны, а таксама вышэйзгаданай фатаграфіяй царквы падчас пажару, на якой выразна праглядаецца паўкруглы четырехколенный порцік, над уваходам у апсіду. Здымак дае ўяўленне і пра форму даху, пра наяўнасць аконных праёмаў у сцяне ўсходняй апсіды і дзвярнога праёму ў рызніцу.

У цяперашні час прыходам Храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца, Гомельскай і Жлобінскай епархіі, размешчаным у аграгарадку Леніна, Добрушскага раёна праводзіцца збор сродкаў на аднаўленне і рэстаўрацыю.

Дабрачынны рахунак:

Атрымальнік плацяжу: "Прыход Храма

Свяціцеля Мікалая Цудатворца аг. Леніна

Добрушскага раёна Гомельскай епархіі",

УНП 400257409, кошт

BY57BAPB30157268000100000000 ў " ААТ

'БЕЛАГРАПРАМБАНК' " БІК BAPBBY2X


Царква. Добрушскі р-н, в.Чырвоны Партызан, у цэнтры.

Царква размешчана у цэнтры вёскі Чырвоны Партызан, Кузмініцкага сельвыканкама. Пабудована ў другой палавіне 19 ст. з дрэва.Храм крыжова-купальны, аднанефавы з пяціграннай апсідай, накрыты шатровым дахам, у якім прарэзаны люкарны, аздобленныя разьбой. Над сяродкрыжам асноўнага аб’ёму ўзвышаецца невялікі шлемападобны купал на светлавым васьмерыку.Над бабінцам высокая трох’ярусная званніца.Ярусы аддзелены развітымі разнымі карнізамі. Галоўны і бакавыя ўваходы вылучаны ганкамі з казыркамі. Сцены гарызантальна ашаляваны, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з сандрыкамі і дэкаратыўнымі рашоткамі.Царква – помнік драўлянага народнага дойлідства з элементамі псеўдарускага стылю, з шырокім выкарыстаннем разьбы ў дэкоры.


Гомельская вобласць, Добрушскі раён, вёска Жгунь, вуліца Савецкая, у цэнтры.

1. Месца і дата пахавання: Гомельская вобласць, Добрушскі р-н, вёска Жгунь. 1943 год.

2. Тып пахавання: Брацкая магіла.

3. Памеры пахавання: 8м х 10м.

4. Кароткае апісанне помніка на пахаванні:

 

 

 

 


Брацкая магіла. Вёска Жгунь, Добрушскага р-на, Гомельскай вобласці.

Размешчана магіла ў цэнтры вёскі, пахаваны 75 воінаў і адзін партызан, Брацкая магіла. Вёска Жгунь, Добрушскага р-на, Гомельскай вобласці.загинуўшых пры вызваленні вёскі ў верасні 1943г.У 1958 году ўсталявана скульптура – салдат з аўтаматам, вышыня 4.5м, матэрыял бетон, стэла і пліты з імёнамі, загінулых воінаў усталяваны ў 1989 году.5. Колькасць пахаваных: 76.

Размешчана магіла ў цэнтры вёскі, пахаваны 75 воінаў і адзін партызан, загинуўшых пры вызваленні вёскі ў верасні 1943г.

У 1958 году ўсталявана скульптура – салдат з аўтаматам, вышыня 4.5м, матэрыял бетон, стэла і пліты з імёнамі, загінулых воінаў усталяваны ў 1989 году.

 

Брацкая магіла, вёска Мар’іна, Добрушскага раена, Гомельскай вобласці

Помнік уяўляе сабою пастамент кубічнай формы вышынёй 2.2 м. На ім усталявана постаць салдата ў плашч-накідцы, які стаіць у поўны рост. У правай руцэ ваяр трымае аўтамат, у левай каску. На франтальнай частцы пастамента ўсталявана мемарыяльная пліта з надпісам «Вечная слава героям, павшим в боях за свободу и независимость нашей Родины».

Перад пастаментам сіметрычна размешчаны дзве пліты з чорнага мармуру, усталяваныя 26.08.2010 года, у сувязі з подзахоронением 33 невядомых ваяроў, выяўленых пошукавым атрадам Міністэрства абароны РБ у наваколлях вёскі.

Злева ад пастамента ўсталяваны дзве стэлы з граніту з надпісамі. Першы надпіс:

«1941 – 1945. Здесь захоронены 287 воинов Советской Армии. Они пали смертью героев в боях, в окрестностях деревни Марьино, освобождая от немецко-фашистских оккупантов Родину в сентябре – октябре 1943 года. Фамилии 219 воинов не установлены. Вечная слава героям!».

На другой стэле прозвішча пахаваных салдат.

Справа тры стэлы. На першай надпіс: «Вечен Ваш подвиг в сердцах поколений, жизнью потомки обязаны Вам».

На дзвюх іншых стэлах прозвішча пахаваных ваяроў.

Тэрыторыя брацкай магілы агароджана металічным ланцугом з буйнымі звёнамі на нізкіх металічных слупках.

 

Гомельская вобласць, горад Добруш, праспект Луначарскага, у парку   1. Месца і дата пахавання: Гомельская вобласць, г. Добруш, праспект Луначарскага, у парку.1941-1944г.г. 2. Тып пахавання: Брацкая магіла. 3. Памеры пахавання: 4м х 6м. 4. Кароткае апісанне помніка на пахаванні : Скульптура салдата з аўтаматам, па баках усталяваны пліты з імёнамі загінулых. Гомельская вобласць, горад Добруш, праспект Луначарскага, у парку

1. Месца і дата пахавання: Гомельская вобласць, г. Добруш, праспект Луначарскага, у парку.1941-1944г.г.

2. Тып пахавання: Брацкая магіла.

3. Памеры пахавання: 4м х 6м.

4. Кароткае апісанне помніка на пахаванні :

Скульптура салдата з аўтаматам, па баках усталяваны пліты з імёнамі загінулых.

Брацкая магіла. в.Харошаўка,Кармянскага с/выканкама, Добрушскага раена, Гомельскай вобл

Вёска Харошаўка. Брацкая магіла воінаў і партызана, помнікі ў памяць аб злучэнні Добрушскай партызанскай брыгады імя І.В. Сталіна з часткамі савецкай Арміі і помнік землякам загінуўшым на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У цэнтры вёскі, каля школы. Пахаваны 10 воінаў, што загінулі ў верасні 1943 г. пры вызваленні вёскі Харошаўка і пасёлка Уборак ад нямекца-фашысцкіх захопнікаў і адзін партызан, які загінуў у Вялікую Айчынную вайну. У 1959 на маміле пастаўлены помнік, 1963 г. на магіле заменен помнік-скульптура воіна з аўтаматам. Побач у 1977 г. пастаўлены стэла ў памяць аб злучэнні Добрушскай партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна з часцямі Чырвонай Арміі, а таксама на ўшанаванне памяці 170 жыхароў вёскі Харошаўка і пасёлка Уборак, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Брацкая магіла. в.Харошаўка,Кармянскага с/выканкама, Добрушскага раена, Гомельскай вобл. Вёска Харошаўка. Брацкая магіла воінаў і партызана, помнікі ў памяць аб злучэнні Добрушскай партызанскай брыгады імя І.В. Сталіна з часткамі савецкай Арміі і помнік землякам загінуўшым на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У цэнтры вёскі, каля школы. Пахаваны 10 воінаў, што загінулі ў верасні 1943 г. пры вызваленні вёскі Харошаўка і пасёлка Уборак ад нямекца-фашысцкіх захопнікаў і адзін партызан, які загінуў у Вялікую Айчынную вайну. У 1959 на маміле пастаўлены помнік, 1963 г. на магіле заменен помнік-скульптура воіна з аўтаматам. Побач у 1977 г. пастаўлены стэла ў памяць аб злучэнні Добрушскай партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна з часцямі Чырвонай Арміі, а таксама на ўшанаванне памяці 170 жыхароў вёскі Харошаўка і пасёлка Уборак, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.    Брацкая магіла. в.Харошаўка,Кармянскі с/выканкама, Добрушскага раена, Гомельскай вобл. Вёска Харошаўка. Брацкая магіла воінаў і партызана, помнікі ў памяць аб злучэнні Добрушскай партызанскай брыгады імя І.В. Сталіна з часткамі савецкай Арміі і помнік землякам загінуўшым на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У цэнтры вёскі, каля школы. Пахаваны 10 воінаў, што загінулі ў верасні 1943 г. пры вызваленні вёскі Харошаўка і пасёлка Уборак ад нямекца-фашысцкіх захопнікаў і адзін партызан, які загінуў у Вялікую Айчынную вайну. У 1959 на маміле пастаўлены помнік, 1963 г. на магіле заменен помнік-скульптура воіна з аўтаматам. Побач у 1977 г. пастаўлены стэла ў памяць аб злучэнні Добрушскай партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна з часцямі Чырвонай Арміі, а таксама на ўшанаванне памяці 170 жыхароў вёскі Харошаўка і пасёлка Уборак, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Горад ,грамадзянскія могілкі "Дубы".

1. Месца і дата пахавання: Гомельская вобласць, горад Добруш, грамадзянскія могілкі "Дубы". 1941-1944г.г.

2. Тып пахавання: Брацкая магіла.

3. Памеры пахавання: 4м-6м.

4. Кароткае апісанне помніка на пахаванні:

Гранітная стэла з надпісам "Вечная памяць героям, загінулым у баях за волю і незалежнасць нашай радзімы".

5. Колькасць пахаваных: 49.

 

 

 

 

 


Гомельская вобласць, горад Добруш, грамадзянскія могілкі “Лядцы”

1. Месца і дата пахавання: Гомельская вобласць, горад Добруш, грамадзянскія могілкі ва урочышчы «Лядцы». 1941-1944г.г.

2. Тып пахавання: Брацкая магіла.

3. Памеры пахавання: 25м-30м.

4. Кароткае апісанне помніка на пахаванні:

Скульптура салдата з аўтаматам на пастаменце выканана з бетону. Пастамент абліцаваны мармуровай пліткай .

5. Колькасць пахаваных: 251.


Будынак былой школы для дзяцей работнікаў папяровай фабрыкі. г.Добруш, вул.Ф.І. Паскевіча № 1.

Будынак створаны ў пачатку ХХ веку як школа для дятей працаунікоў папяровай фабрыкі князёў Паскевічаў, на сродкі княгіні Ірыны Іванаўны Паскевіч. З 2002 года выкарыстоўваецца як Добрушскі раёны краязнаўчы музей.

Будынак аднапавярховы, прамавугольны у плане, з двума уваходамі. Цэнтральная частка будынка вылучана неглыбокімі руставымі рызалітамі. Па гарызанталі сцены падзелены карнізамі на ярусы. Прамавугольныя аконныя праёмы упрыгожаны ліштвамі з замкавым каменем. Будынак былой школы – прыклад грамадзянскай архітэктуры з выкарыстаннем элементаў неакласіцызму і псеўдарускага стыляў.


Гомельская вобласць, горад Добруш, вулица Гомельская

1. Месца і дата пахавання: Гомельская вобласць, г. Добруш вул. Гомельская. 21.11.1941 года.

2. Тып пахавання: брацкая магіла, месца масавага знішчэння.

3. Памеры пахавання:3х18 метраў .

4. Кароткае апісанне помніка на пахаванні:

Гранітная стэла вышынёй 2.5 метра на бетонным, абкладзеным пліткай падмурку. Агароджана металічнай агароджай. На помніку надпіс:

" Вечная памяць Савецкім грамадзянам г. Добруш па-зверску расстраляным нямецка-фашысцкімі акупантамі ў лістападзе 1941 гады". 5. Колькасць пахаваных: 122.

19.08.41 г.немцы акупавалі г.Добруш. У кастрычніку 1941 г. пачаліся рэпрэсіі супраць людзей яўрэйскай нацыянальнасці, якія былі ў прымусовым парадку выселены з горада і змесцаваны ў бараках МТС, на адлегласці 3 км. ад горада. 19.11.1941г. у раёне размяшчэння МТС, сярод высечанага лесу, у лагчыне, на адлегласці 50 м. ад падарожнай дарогі была выкапана яма памерам 240 м., глыбінёй, магчыма, 1 м. Тут 21.11.1941г. з 11.00 да 15.00 немцы і паліцаі каралі смерцю жыхароў Добрушскага раёна яўрэйскай нацыянальнасці, і падпольшчыкаў.

Падчас раскопа месца растрэлу 30.01.45г. армейскай камісіяй 48-й Арміі ўсталявана, што ў магіле, на глыбіні 1 м. пахавана 122 чалавекі рознага ўзросту ў бязладным становішчы, з іх дзяцей - 32, старых - 49.У 1964 г. на магіле збудаваны абеліск з цэглы. Затым падчас рэканструкцыі магілы, у 1982г. быў усталяваны помнік з гранітных пліт. У 2013г. зроблены капітальны рамонт.

Пакроўская царква знаходзіцца ў цэнтры вёскі в.Карма, Добрушскага раёна.

Пабудавана у другой палове ХІХ стагодзя з цэглы. Крыжападобная у плане, трохапсідная. Над сяродкрыжжам невялікая галоука на чацверыку. Дамінантай аб ёмна – прасторавай кампазіцыі з яуляецца высокая двух ярусная званіца, якая прымыкае да бабінца.Паверхня сцен гарызантальна руставана. Аконныя і дзвярныя праёмы дэкарыраваны ліштвамі з кілепадобнымі завяршэннямі франтончыкау, аркамі з паукалонамі. Неф і трансепт храма перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі, бабінец – крыжовым, апсіды – конхамі.

Царква-помнік архітэктуры псеўдарускага стылю.


Папяровая фабрыка “Герой працы” (архіт., гіст.).

Праспект Луначарскага 4 , у левабярэжнай частцы горада Добруша.

Фабрычны комплекс-значная па плошчы замкнёная тэрыторыя з адна- і двухпавярховымі будынкамі. Цэнтральны, у якім размешчаны адміністрацыйныя службы, мае нерэгулярную сістэму планіроўкі і асіметрычную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. Сцены будынка ўмацаваны плоскімі лапаткамі, па вуглах-невялікія зубчастыя вежы(матыў, тыповы для прамысловай архітэктуры 2-й палавіны 19 ст.). Астатнія пабудовы кампмазіцыйна падпарадкованы цэнтральнаму будынку. Аднапавярховыя карпусы, пастаўленыя па перыметры тэрыторыі фабрыкі,-своеасаблівая агароджа комплексу, дамінантай кампазіцыі якога з’яўляецца высокая вуглавая вежа з паўцыркульнымі вокнамі. Дэкаратыўнае афармленне прахадной, размешчанай у адным з такіх будынкаў, больш насычанае(рэльефны арнамент, лучковыя аконныя праёмы з ліштвамі і замковым каменем). У архітэктуры фабрычнага ансамбля прасочваюцца рысы неаготыкі.


Фрагменты былой сядзібы: сядзібны дом,парк, цагляны масток. Пабудаваны ў канцы XIX - пачатку XX ст.

Сядзібны дом і парк закладзены ў другой палове XIX стагоддзя у маентку Герардаў. Двухпавярховы будынак складанай асіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Цэнтр галоўнага фасада вылучаны развітай уваходнай часткай з высокім ганкам і стылізаваным порцікам на 2 калонках. Сцены 1-га паверха гарызантальна руставаны, прарэзаны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах. На 2-м паверсе вокны паўцыркульныя, у прасценках — філёнгавыя лапаткі. Бакавыя і дваровы фасады асіметрычныя. Аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю будынка ўзбагачаюць вуглавы паўкруглы эркер, вялікая тэраса, дзве прыбудоўкі да дваравога і бакавога пасадаў.

Парк займае параўнальна высокі ўзгорак са стромкім, тэрасападобным схілам, рассечаны папяречным ярам, і нізіну ў яго падставы. Разам з садам плоўа каля 7 га. Вялікую дэкаратыўную ролю мае масіўны чатырохарачны каменны мост. Яго праезная частка шырынёй 7 м аформлена дзвюма невялікімі агароджамі тыпу балюстрад. Уезд на мост фіксаваны адзінкавымі ліпамі.

Уздоўж грэбня схілу размешчаны сядзібны дом, пабудаваны ў канцы XIX - пачаткуXX ст. за старым будынкам ужо пасля закладкі парку. Ад дома адкрываецца маляўнічая панарама на атачальную тэрыторыю. Блізкі план перспектывы ўтвараў вадаём, створаны ў падножжа тэрасы (спушчаны). Удалечыні за сядзібай віднеецца рэчышча р. Іпуць. Пейзажны парк пабіты з двух бакоў яра і каля сядзібнай хаты. У сувязі з будаўніцтвам будынка школы ад яго захаваліся толькі невялікія фрагменты і адзінкавыя экзоты: хвоя чорная, конскі каштан, рябінік. У апошнія гады выпаў клён востралісты Шведлера. Верхні парк з ніжнім быў злучаны ўсходамі па стромкім схіле ўзгорка. Ніжні парк займаў плоскую нізіну з сажалкай і двума вузкімі каналамі. Ад старых насаджэнняў тут захаваліся асобныя буйныя дрэвы вярбы белай. Паўночная яго частка переувлажнена і занята ольсом. У ахоўным абсаджванні па перыметры выкарыстоўваўся ясень звычайны. З трох бакоў тэрыторыя парку мае схілы рознай крутасці. Паўднёва-усходні схіл найболей стромкі вышынёй больш 10 м, з'яўляецца, мабыць, часткай старажытнай тэрасы. Схілы добра замацаваны, маюць важнае дэкаратыўнае і кампазіцыйнае значэнне. На галоўным схіле - разрэджаны дрэвастой дуба. У другім ярусе атрымала распаўсюджанне белая акацыя, у падлеску - адзінкава ірга каласістая.

Парк мае агароджу, добра захаваўся ў ранейшых межах. Ён не вылучаецца памерамі, маляўнічасцю і якасцю насджэнняў, але мае маляўнічыя перспектывы і формы рэльефу.

Территория в районе отселенного населенного пункта Демъянки, имеет плотность радиоактивного загрязнения Цезием 137 свыше 15 Ки/км кв. и в соответствии с постановлением СМ РБ от 01.02.10года № 132 «Об утверждении перечня населенных пунктов и объектов, находящихся в зоне радиоактивного загрязнения» находится в зоне последующего отселения.

Нахождение на территории историко-культурной ценности «Фрагменты бывшей усадьбы: усадебный дом, парк, кирпичный мостик» небезопасно, так как некоторые элементы находятся в аварийном состоянии.

Въезд на территорию зоны последующего отселения осуществляется с разрешения администрации зон отчуждения и отселения Комчернобыля.


Троіцкая царква. Добрушскі раен, в. Крупец, вул.Савецкая № 1”Б”.

Троіцкая царква размешчана у цэнтры вёскі Стары Крупец, Добрушскага р-на, Гомельскай вобласці. Пабудована ў другой палове 19 ст. з дрэва. Храм крыжападобны ў плане. Складаецца з кубічнага асноўнага аб’ёма, пяціграннай апсіды, трох прырубаў і баін. Аснаўны аб’ём накрыты шатровым дахам з купалам на светлавым васьмігранным барабане. Над бабінцам узвышаецца двух’ярусная званіца, завершаная галоўкай. Сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах. Інтэр’ер царквы дэкарыраваны размалёўкай на біблейскія сюжеты. Царква – помнік драўлянага дойлідства.

Будынак створаны ў другой палове ХІХ веку(1893г.), як культавае збудаванне.