Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Добрушский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
16 июля 2021

У Добрушы ўрачыста адкрылі фізіятэрапеўтычнае аддзяленне раённай бальніцы

Больш за 10 год яно рыхтавалася да прыёму пацыентаў. Пасля маштабнага ра- монту будынак з больш як 140-гадовай гісторыяй перагарнуў новую старонку свайго існавання. Цяпер гэта адноўлены і аснашчаны сучасным абсталяваннем корпус, у якім штодня будуць атрымліваць дапамогу да 150 пацыентаў стацыя- нара. Для іх паспяховай рэабілітацыі і лячэння – кабінеты фізіятэрапеўтычнага профілю, лячэбнай фізкультуры, розныя віды масажу. На ўрачыстым адкрыцці аддзялення прысутнічалі старшыня аблвыканкама Генадзь Салавей, начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама Мікалай Кудзянчук, кіраўнік раён- най улады Дзмітрый Козел. – У вобласці праходзіць вялікая работа па аднаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы лячэб- ных устаноў. З год таму мы ўрачыста адкрывалі два аддзяленні ў Добрушы, цяпер – чарговае, тут жа, – паведаміў Генадзь Салавей. – Разам з медыкамі мы вырашаем нямала агульных пра- блем. Адна з іх – барацьба з каронавіруснай інфекцыяй. Гомельшчына – адна з першых па ўзроўні вакцынацыі ў рэспубліцы. Генадзь Салавей станоўча ацаніў значную ра- боту па добраўпарадкаванні, што праводзіцца на Добрушчыне. Усе праекты, якія былі распачаты, дастойна рэалізуюцца, адзначыў ён. Галоўны ўрач ЦРБ Надзея Белаглазава выка- зала шчырыя словы ўдзячнасці старшыні аблвыканкама і мясцовым уладам за падтрымку. Медыкі ўручылі кіраўніку вобласці выраблены сваімі рукамі сувенір. Больш падрабязна, як прайшоў дзень адкрытых дзвярэй у новым бальнічным аддзяленні, чытайце ў наступным нумары газеты і на сайце «ДК».

К списку новостей