Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
26 лютага 2020

Чэмпіянат Еўропы па біятлоне стартуе ў "Раўбічах"

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэмпіянат Еўропы па біятлоне стартуе сёння ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Урачыстая цырымонія адкрыцця пройдзе ў 11.00. Кантынентальны форум стартуе ў 13.00 кваліфікацыяй суперспрынту ў мужчын. Сярод беларусаў у гэтай гонцы выступяць Віктар Крыўко, Раман Ялётнаў, Антон Смольскі, Мікіта Лабастаў, Максім Варабей і Сяргей Бачарнікаў. Далей сярод беларускіх дзяўчат адабрацца ў лік фіналістак паспрабуюць Алена Кручынкіна, Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Ірына Кручынкіна і Адэліна Сабітава.
Усяго ўдзел у кантынентальным форуме ў складзе 40 каманд прымуць 157 атлетаў і 140 біятланістак.
Прадоўжацца спаборніцтвы 27 лютага супермікстам і змешанай эстафетай, 29 лютага пройдуць мужчынскія і жаночыя спрынты. Завершацца спаборніцтвы 1 сакавіка гонкамі праследавання.
Кантынентальнае першынство было перанесена ў "Раўбічы", паколькі з-за цёплага надвор'я ў Эстоніі арганізатары не змаглі гарантаваць умовы, неабходныя для мерапрыемства. Міністэрства спорту і турызму Беларусі, а таксама прадстаўнікі РЦАП "Раўбічы" заявілі аб гатоўнасці прыняць форум.-0-

Да спіса навін