Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
11 сакавіка 2020

Жывапіс і графіку "На паўпалатна" можна ўбачыць на выставе ў Гомелі

Выстава жывапісу, графікі і паэзіі Таццяны Гершгорынай "На паўпалатна" адкрыецца ў Карціннай галерэі Г.Х.Вашчанкі ў Гомелі 13 сакавіка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары.

У экспазіцыю ўвайшлі новыя і ўжо вядомыя жывапісныя і графічныя работы гомельскай мастачкі. "У іх заключаны ілюзія і парадаксальнае спалучэнне форм, візуальны падман і сюррэалістычны погляд на Сусвет", - расказалі ў карціннай галерэі. На думку Таццяны Гершгорынай, "толькі спрабуючы вызваліць прыглушаную рэальнасць, мастак можа авалодаць сваёй сутнасцю".

Кожны з больш як 30 экспанатаў суправаджаецца паэтычнымі радкамі са зборнікаў "Маленькія апавяданні" (2018 год) і "На паўпалатна" (2020 год).

Аўтар выставы - пастаянная ўдзельніца праектаў і персанальных экспазіцый у Гомелі. Яе працы былі прадстаўлены ў міжнародным выставачным праекце Parlons du Bеau (г. Масква), а таксама праекце "Чатыры пакоі" (г. Мінск).

Таццяна Гершгорына нарадзілася ў Гомелі, дзе скончыла машынабудаўнічы тэхнікум, пазней - Гомельскі філіял Мінскага вучылішча імя А.К.Глебава. Захапленнямі таленавітай гамяльчанкі сталі паэзія, графіка і жывапіс. "Работы Таццяны Гершгорынай вызначаюцца лірычнасцю сюжэтаў, маляўнічасцю і жвавасцю каляровага рашэння, а таксама непаўторным жаночым бачаннем навакольнага свету. Яна пастаянна эксперыментуе з формай, фактурай, колерам, адкрывае не толькі новыя пластычныя магчымасці, але і імкнецца выявіць філасофію таго, што адбываецца. Аўтар валодае неверагоднай творчай фантазіяй, якая здольна паказаць розныя аспекты жыцця чалавека, духоўную сферу, гісторыю мастацтва, міфалогію, навакольную прастору, прадметны свет", - удакладнілі арганізатары.

Адкрыццё выставы адбудзецца ў зале па вул. Карповіча, 4. Пачатак мерапрыемства 17.00.

Арганізатар - Карцінная галерэя Г.Х.Вашчанкі.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Да спіса навін