Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
18 сакавіка 2020

"Гомсельмаш" пачынае адгрузку камбайнаў у Зімбабвэ

ААТ "Гомсельмаш" пачынае адгрузку 20 збожжаўборачных камбайнаў КЗС-812 у Зімбабвэ, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Паводле слоў намесніка дырэктара цэнтра продажаў і сэрвісу па вытворчых пытаннях Яўгена Мяжэннага, тэхніка будзе адгружацца ў некалькі этапаў на працягу прыкладна двух тыдняў. Пяць камбайнаў плануюць адправіць сёння. Яшчэ пяць маюць намер адгрузіць у канцы бягучага тыдня, астатнія дзесяць - на наступным.

Мяркуецца, што для дастаўкі будуць задзейнічаны два парты: у літоўскай Клайпедзе і расійскім Санкт-Пецярбургу з перагрузкай у Германіі. У дарозе да Зімбабвэ беларускія камбайны правядуць прыкладна ад трох тыдняў да месяца.

Холдынг "Гомсельмаш" - адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі, што ўваходзіць у лік лідараў сусветнага рынку камбайнаў і іншых складаных сельгасмашын. Вытворца выпускае збожжаўборачныя, кормаўборачныя, пачаткаўборачныя, бульбаўборачныя камбайны, касілкі і іншую сельгастэхніку. Камбайны "Палессе" працуюць на палях Расіі, Украіны, Казахстана, Чэхіі, Славакіі, Румыніі, Балгарыі, Аргенціны, Бразіліі, Кітая, Рэспублікі Карэя, краін Балтыі і інш. Кампанія мае шырокую тавараправодную сетку, шэраг сумесных прадпрыемстваў і зборачных вытворчасцей.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Да спіса навін