Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
2 жніўня 2019

У "Белай Русі" – новы старшыня

На справаздачна-выбарчай канферэнцыі раённай арганізацыі рэспубліканскага аб'яднання "Белая Русь" абраны новы старшыня. За кандыдатуру Алы Белкінай, якая апошнія некалькі месяцаў выконвала абавязкі старшыні, адзінагалосна прагаласавалі ўсе запрошаныя на канферэнцыю дэлегаты – каля 100 чалавек. Раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання "Белая Русь" – адна з самых буйнейшых у раёне, налічвае 1100 членаў.

- Гэта актыўныя, самастойныя, ініцыятыў ныя людзі. Дзякуючы іх намаганням рэалізавана шмат праектаў, члены "Белай Русі" прынялі ўдзел ва ўсіх значных для раёна мерапрыемствах, ажыццявілі шмат праектаў рэспубліканскай арганізацыі. У далейшым гэта дзейнасць будзе працягвацца, – адзначыла Ала Белкіна.

А запрошаная на канферэнцыю намеснік старшыні абласной арганізацыі Наталля Мамрукова пажадала добрушскай калезе поспехаў і выказала прапанову ўсім добрушскім актывістам ініцыяваць мерапрыемства, якое б стала візітнай карткай нашага раёна.

Корреспондент "Добрушскі край"

Да спіса навін