Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
19 мая 2020

Подтрымка з Апенiн

      Добрушчына атрымала падтрымку ад італьянскай дабрачыннай арганізацыі A.N.P.A.S. Як  паведамілі ў цэнтральнай раённай бальніцы, днямі сюды перададзена 60 рэспіратараўдругога класа. – Гэта сродкі з высокай ступенню абароны ад пылу і мікраарганізмаў. Каштуюць яны нятанна, – адзначыла галоўны ўрач Надзея Белаглазава. Раўнацэнную дапамогу атрымаў і Ніўскі дзіцячы садок-базавая школа. Установу адукацыі забяспечылі ахоўнымі маскамі і сродкамі для дэзынфекцыі.Як стала вядома, італьянскія дабрачыннікі на гэтыя мэты накіравалі тысячу еўра.

Да спіса навін