Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
4 сакавіка 2020

Падставы для гонару

Добрая навіна прыйшла нядаўна ў калектыў цэнтральнай раённай бальніцы. Івакаўская амбулаторыя агульнай практыкі прызнана лепшай сярод аналагічных медустаноў рэспублікі. Падстава для прафесійнага гонару – і работа Ігаўскага ФАПа, што заняў трэцяе месца па выніках абласнога агляду. Такія рашэнні прыняты пасля прагляду кампетэнтнымі камісіямі прадстаўленых буклетаў і іншых матэрыялаў, аналізу лячэбна - прафілактычнай работы ўстаноў за апошнія тры гады. Для вясковых медыкаў раёна такая высокая ацэнка дзейнасці надзвычай важная. Дарэчы, добрым дадаткам да маральнага заахвочвання пераможцаў стала і матэрыяльная падтрымка ў выглядзе прэмій.

Корреспондент “Добрушскі край”

Да спіса навін