Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
10 лютага 2020

 Ёсць праблема

    Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таццяна Абель правяла прыём грамадзян у райвыканкаме. Жыхары горада паднялі пытанні развіцця фізкультуры і спорту ў райцэнтры, будаўніцтва новых дзіцячых пляцовак і выкарыстання матчынага капіталу. У раённым Палацы культуры за “круглым сталом” з удзелам члена пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю Таццяны Абель кіраўнікі і спецыялісты ўстаноў культуры раёна абмеркавалі, якія пытанні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры праз тры гады пасля ўступлення яго ў сілу з часам патрабуюць карэкціроўкі. – На гэтым этапе вывучэння праблемы наша задача – сабраць звесткі пра тое, якія артыкулы Кодэкса можна дапоўніць, – адзначыла Таццяна Абель. Сваемеркаванні аб дапаўненнях Кодэкса выказалі кіраўнікі клубаў, музея, бібліятэчнай сістэмы раёна. Падчас гутаркі ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што маштабныя новаўвядзенні, якія плануюцца ў заканадаўстве, пажадана было б апрабіраваць на структуры або асобным раёне. Тады назапасіцца неабходны вопыт, які будзе выкарыстаны пры вырашэнні праблемных пытанняў, якія могуць узнікнуць у іншых. У раённым краязнаўчым музеі дэпутат сустрэлася з работнікамі ўстановы. Госцю пазнаёмілі з экспазіцыяй музея, якая стала багатым дапаўненнем у вывучэнні сацыяльна - эканамічнага развіцця Добрушчыны. 
Корреспондент “Добрушскі край”

Да спіса навін