Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
14 красавіка 2020

Дапамагчы медыкам

 У гэтыя дні аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва больш нагадвае атэлье. На крэслах – рулоны тканіны, выкрайкі. І няспынны шчокат швейных машынак.

– Нашы работнікі з гатоўнасцю адгукнуліся на прапанову цэнтральнай раённай бальніцы дапамагчы стварыць медыкам рэзерв сродкаў асабістай абароны, – расказвае кіраўнік установы Алена Алейнікава. – Тканіну прадаставілі заказчыкі, як і адзін камплект аднаразовых бахілаў і нарукаўнікаў. Акуратна распусцілі на іх швы – і вось, гатовы шаблон для выкрайкі. Швейная майстэрня ў цэнтры засталася яшчэ з таго часу, калі тут рэалізоўваўся праект па працоўнай адаптацыі інваліда. Тады швачка, заробак якой выплачваўся са сродкаў фонду сацыяльнай абароны, вырабляла ручнікі. Іх бясплатна перадавалі ў медыцынскія ўстановы. Нядзіўна, што пры патрэбе кіраўніцтва ЦРБ зноў узгадала пра сваіх сацыяльных партнёраў. Загадчык аддзялення дзённа- га знаходжання інвалідаў Наталля Пахомава за швейнай машынкай не сядзела са школьных часоў. Кажа: давялося ўспамінаць некалі паказаную настаўнікам працоўнага навучання навуку. – Збіраеш выкрайку ў адну дэталь – і цісні на педаль, – у рыфму каментуе яна свае дзеянні. – Работа нескладаная, а людзям – патрэбная. Такіх самадзейных швачак, як Наталля, у цэнтры некалькі. Хутка спраўляюцца з шыццём Тамара Шаладонава, Святлана Музыкіна, Алена Пінчукова. Ім дапама- гаюць практычна ўсе работнікі цэнтра, калі ў іх узнікае вольная хвілінка. На гэты час яны ператвараюцца ў закройшчыц, уручную абмётваюць швы бахілаў і нарукаўнікаў, прасуюць і па- куюць іх. – У сярэднім вырабляем па 10 камплектаў у дзень, – расказвае Алена Алейнікава. – Яны баваўняныя, могуць выкарыстоўвацца неабмежава- ную колькасць разоў. Толькі мыць не забывай. Нагадаем: цэнтр сацыяльнага абслугоўвання – другая па ліку арганізацыя, якая аказвае добрушскім медыкам дабрачынную дапамогу. Дагэтуль мінскія праграмісты перадалі ім у карыстанне 20 камплектаў ахоўных шчыткоў. 

Карэспандэнт газеты “Добрушскі край”

Да спіса навін