Афиша
Добрушскі край
covid19-ru
Рус
Eng
Бел

Приемная райисполкома

Адрес райисполкома:
247050, г.Добруш, ул. князя Паскевича, 11
Телефон: 8-02333-7-51-10
Факс 7-51-21
E-mail: isp@dobrush.gov.by

Добрушский районный исполнительный комитет
Главная Новости Новости района

Новости района

25 июня 2013

Па прынцыпе “роўны – роўнаму”

З мэтай рэалізацыі рэспубліканскай праграмы “Разумныя канікулы” на базе гарадской сярэдняй школы №1 адкрыліся аздараўленчы лагер дзённага знаходжання і лагер працы і адпачынку. Старшакласнікі з СШ №1, 2, 3, якія наведваюць працоўны лагер, па дамоўленасці з Добрушскім камбінатам бытавога абслугоўвання займаюцца збіваннем драўляных платоў. Дзяўчаты з валанцёрскай групы афармляюць кветнікі, праполваюць і паліваюць дэкаратыўныя расліны, рамантуюць кнігі ў школьнай бібліятэцы, праводзяць гульнявыя праграмы для малодшых школьнікаў аздараўленчага лагера. У школе таксама арганізавана работа міжшкольнага лагера па падрыхтоўцы рабят да алімпіяд па вучэбных прадметах. Яго наведваюць хлопцы і дзяўчаты СШ №1 г. Добруша і гімназіі, заняткі праводзяць педагогі гэтых жа навучальных устаноў.

Днямі для наведвальнікаў аздараўленчага лагера прайшла трохдзённая гульнявая праграма ў рамках праекта “Твой выбар – твая будучыня”. Яе арганізавалі і правялі валанцёры рэспубліканскай культурна-асветніцкай установы ACET па Гомельскім рэгіёне. Дарэчы, мэтамі ўстановы з’яўляюцца грамадска-асветніцкая дзейнасць сярод моладзі і падлеткаў, ахова жыцця і здароўя падрастаючага пакалення, прафілактыка наркаманіі, алкагалізму, курэння, суіцыду, камп’ютарнай залежнасці.

Для рабят валанцёры правялі гульні, тэатральныя пастаноўкі, музычныя фізкультхвілінкі экалагічнай тэматыкі. Дзеці ў гульнявой форме замацоўвалі правілы паводзін у грамадскіх месцах, вучыліся беражлівым адносінам да прыроды, правілам бяспекі ў надзвычайных сітуацыях.

https://au.nca.by egr Белорусская нотариальная палата Эталон

Интернет-ресурсы