Афиша
Год малой родины
Добрушскі край
Рус
Eng
Бел

Приемная райисполкома

Адрес райисполкома:
247050, г.Добруш, ул. князя Паскевича, 11
Телефон: 8-02333-3-12-10
E-mail: isp@dobrush.gov.by

Добрушский районный исполнительный комитет
Главная Новости Новости района

Новости района

9 января 2020

І цёплае слова ад “Белай Русі”


     “Збяром партфель першакласніку”, “Нашы дзеці”, “У Новы год з “Белай Руссю” – дабрачынныя ініцыятывы ўжо сталі візітнай карткай аднаго з самых масавых грамадскіх аб’яднанняў краіны “Белая Русь”. Па словах кіраўніка раённай арганізацыі Алы Белкінай, колькасць  мерапрыемстваў, у якіх прымалі ўдзел актывісты “Белай Русі”, палічыць складана. Ды і не ў колькасці справа. – Пастараліся не пакінуць без увагі дзяцей-сірот, прыёмныя і шматдзетныя сем’і, ветэранаў вайны і працы, – распавядае суразмоўца. – Візіты не заўсёды прымяркоўвалі да святаў. Больш чым падарункі, нашым адрасатам неабходны простая ўвага і ўпэўненасць, што яны патрэбны грамадству, пра іх не забываюць. Сёлета арганізацыя ўзяла “пад крыло” таленавітую моладзь, маладых спартсменаў-прызёраў спаборніцтваў розных узроўняў. Падарункі, сувеніры з сімволікай “Белай Русі” сталі для іх стымулам для новых дасягненняў. – Напярэдадні Раства хочацца пажадаць усім жыхарам раёна здароўя, шчасця, здзяйснення мар, – адзначае Ала Белкіна. – Няхай усім хопіць энергіі на сур’ёзныя справы, высокародныя ўчынкі.
Корреспондент “Добрушскі край”


https://au.nca.by Белорусская нотариальная палата egr

Интернет-ресурсы