Афиша
Добрушскі край
covid19-ru
Рус
Eng
Бел

Приемная райисполкома

Адрес райисполкома:
247050, г.Добруш, ул. князя Паскевича, 11
Телефон: 8-02333-7-51-10
Факс 7-51-21
E-mail: isp@dobrush.gov.by

Добрушский районный исполнительный комитет
Главная Новости Новости района

Новости района

12 октября 2021

Гармонія ў восеньскім «інтэр’еры»

Вершы пра восень, святло музыкі і разважанні пра гармонію прыроды і чалавека... Літаратурна- паэтычны вечар адбыўся ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі, аб’яднаў добрушскіх і гомельскіх паэтаў. – Вечар пачаўся з лірычных вершаў пра восень, – кажа кіраўнік народнага паэтычнага клуба «Натхненне» Людміла Яськова. – Сябры «па цэху» прыгадалі вершы Буніна, Пушкіна, Вяземскага. А затым акунуліся ў свет класічнай музыкі.

Дабрушане пазнаёміліся з гомельскай пісьменніцай, біёлагам Таццянай Маісеевай. Яна прадставіла свае навуковыя напрацоўкі, нарысы і апавяданні. Не менш цікавым суразмоўцам быў і Мікалай Шаўчэнка, захоплены жанрамі паэзіі і фантастыкі. Натхнёна дэкламавала свае творы Галіна Песенка. Гумарыстычныя вершы прачыталі гомельскія пісьменнікі Яўген Грыгарэнка і Анатоль Кавалёў. Да чытання «восеньскіх» вершаў далучылася і дабрушанка Ірына Горань.


Эталон Белорусская нотариальная палата egr https://au.nca.by

Интернет-ресурсы