Добрушскі край
Год малой родины
Афиша
Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
247050, г.Добруш, ул.Паскевіча,11

E-mail: isp@dobrush.gov.by

Добрушскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная Навіны Навіны рэспублікі

Навіны рэспублікі

31 сакавіка 2020

Мінабароны: заяў аб спыненні вучэнняў НАТА "Абаронца Еўропы 2020" пакуль няма

Заяў аб спыненні вучэнняў НАТА "Абаронца Еўропы 2020" пакуль няма, паведаміў сёння журналістам міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Інтэнсіўнасць вучэнняў 16 сакавіка была зніжана ў сувязі са складанай эпідэміялагічнай абстаноўкай. Шэраг краін (Германія, Італія, Нідэрланды) ужо адмовіліся ад іх правядзення. Вялікабрытанія цалкам скарачае і адводзіць свае сілы і сродкі. Адменены сумежныя вучэнні на тэрыторыі Літвы, Латвіі і Эстоніі. Аднак заяў, што такія вучэнні спынены, дагэтуль няма. Таму мы прадаўжаем планавую падрыхтоўку сваіх Узброеных Сіл і з улікам дзеянняў ля нашых граніц усе мерапрыемствы праводзім самастойна, без чыёй-небудзь дапамогі", - сказаў Віктар Хрэнін.

Паводле слоў начальніка галоўнага разведвальнага ўпраўлення - намесніка начальніка Генштаба Узброеных Сіл Паўла Ціханава, цяпер у Еўропе праводзяцца тры аперацыі: натаўская "Расшыраная перадавая прысутнасць" з размяшчэннем чатырох батальёнаў тактычнай групы ў Польшчы, Літве, Латвіі і Эстоніі, амерыканская "Атлантычная рашучасць" і місія НАТА па ахове паветранай прасторы.

"На гэтым фоне праводзяцца вучэнні "Абаронца Еўропы 2020". Цяпер завяршаецца першы этап - перакідка войскаў. Другі этап быў запланаваны на 22 красавіка - 22 мая, але з-за пандэміі каранавіруса кіраўніцтва ЗША і аб'яднаных узброеных сіл НАТА адкарэкціравала планы. Замест перакінутых трох баявых брыгадных груп цяпер у Германіі і Польшчы сканцэнтравалася адна баявая група. Ужо адменены чатыры вучэнні, думаю, што карэктывы яшчэ будуць уносіцца па актыўным этапе гэтай аперацыі", - сказаў Павел Ціханаў.

Ён падкрэсліў, што беларускі бок не можа не хваляваць сітуацыя, калі паблізу граніц знаходзяцца групоўкі замежных узброеных сіл. "Мы праводзім планавыя мерапрыемствы", - дадаў начальнік ГРУ.

Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння з дакладам дзяржсакратара Савета бяспекі Андрэя Раўкова, міністра абароны Віктара Хрэніна і начальніка галоўнага разведвальнага ўпраўлення - намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Паўла Ціханава.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што хацеў бы абмеркаваць не толькі стан спраў у беларускай арміі, але і ход вучэнняў НАТА "Абаронца Еўропы 2020", меры рэагавання на існуючую абстаноўку ля беларускіх граніц. "Я не хацеў бы, каб гэта ўспрымалі як бразганне зброяй з нашага боку. Мы на сённяшні дзень вучэнні НАТА, якія праводзяцца ў непасрэднай блізкасці ад нашых граніц, так не ўспрымаем. Яшчэ і таму, што яны значна адступілі ад сваіх першапачатковых планаў. Думаю, разведка даложыць, якая там сітуацыя, і мы абмяркуем гэта пытанне, а таксама зробім далейшыя крокі па рэагаванні на тое, што адбываецца ля нашых граніц", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён выказаў упэўненасць, зыходзячы з існуючага становішча, што беларускі бок справіцца з гэтай сітуацыяй.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Белорусская нотариальная палата egr

Інтэрнэт-рэсурсы