Добрушскі край
Год малой родины
Афиша
Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
247050, г.Добруш, ул.Паскевіча,11

E-mail: isp@dobrush.gov.by

Добрушскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная Навіны Навіны раёна

Навіны раёна

24 сакавіка 2020

Пуцёўка ў дарослае жыццё

Атрыманне пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для семярых школьнікаў горада стала святам. Не па гадах сур’ёзныя васьмікласнікі, удзельнікі акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі”, занялі месцы ў імправізаванай глядзельнай зале ў фае раённага грамадска-культурнага цэнтра. Павітаў іх з адметнай падзеяй дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Завалей. Нават у сваім юным узросце гэтыя школьнікі – прыклад для равеснікаў. Вучаніца СШ №2 Добруша Карына Берліна займаецца навукова-даследчай дзейнасцю, разам з Таццянай Кудлаевай мае рахунак перамог у прадметных алімпіядах. Канстанцін Валнянка і яшчэ тры гімназісты, запрошаныя на мерапрыемства, – актывісты піянерскай арганізацыі. Арцём Атрошка з СШ №1 – прыклад для равеснікаў па даследаваннях у галіне геаграфіі і экалогіі. – Дакумент, які сёння вы атрымліваеце, – не проста сіняя кніжачка. Сваімі поспехамі ў вучобе, творчасці, спорце вы даказалі, што годныя высокага звання грамадзян сваёй краіны, – адзначыў у віншаванні Ігар Завалей.

Корреспондент “Добрушскі край”

egr Белорусская нотариальная палата

Інтэрнэт-рэсурсы